У 1944 годзе воіны 356-й стралковай дывізіі зрабілі, здавалася б, немагчымае: за 30 гадзін здолелі здзейсніць 70-кіламетровы рывок да раёна Сычкава, раніцай 28 чэрвеня прыняць бой з фашыстамі і выйсці на рубеж Чарапічны - Кісялевічы - Яловікi. У той дзень савецкія ваенныя выбілі суперніка з Крывога крука і вызвалілі частку Бабруйска.
Памятны мемарыял быў усталяваны каля пасёлка Яловікi ў 1970 годзе. Ён уяўляе сабой дзве злучаныя пад вуглом сцены, якія нагадваюць разгорнутую кнігу баявой славы, на старонках якой напісаны імёны загінуўшых пры вызваленні Бабруйска ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1975 годзе каля брацкай магілы быў запалены Вечны агонь.