Будынак манежа (архітэктар М.Л. Гаўхфельд) - гэта буйное спартыўнае збудаванне. У яго архітэктуры выкарыстаны элементы біялагічных формаў. «Біялагічнымі формамі» прынята называць адсутнасць прастакутных формаў і кутоў, не ўласцівых жывой прыродзе. Гэта надае вялізнаму будынку пластычнасць, вобразнасць, гарманічна упісвае яго ў навакольны ландшафт. Яркія сінія і блакітныя колеры аздаблення прыгожа спалучаюцца з шэра-блакітным небам, летняй зелянінай газонаў і дрэў, белым снегам зімой.
Галоўнае прызначэнне манежа - вучэбна-трэніровачная падрыхтоўка футбалістаў, правядзенне матчаў. Дзіцячы футбол з”яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці, таму ў манежы падаюць больш за палову ўсяго часу выкарыстання футбольнага поля спартовым ДЮСШ.
Манеж з”яўляецца адным з аб”ектаў горада, уключаных у спіс наведвальных замежнымі дэлегацыямі.