Тэніс у Беларусі культываваўся з 1921 г., але да пачатку 50-х гг. ім займалася ім у нас толькі некалькі дзясяткаў спартоўцаў. Прыкладна ў гэты час тэніс, па афіцыйных дадзеных ЮНЕСКА, выходзіць на першае месца ў свеце па тэмпах развіцця, па маштабах міжнародных сувязяў.
Пад купалам гэтага унікальнага спартыўнага будынка размясціліся 4 тэнісных корта і іншыя неабходныя для працы Цэнтра часткі. Ёсць у будынку зала настольнага тэніса, разміначная зала з адбойнай сценкай, дапаможныя памяшканні для спартсменаў і гледачоў, саўны, трэнажорная зала, адміністрацыйныя памяшканні. Спартыўны комплекс складаецца з 10 адкрытых тэнісных кортаў з агульнай колькасцю месцаў для гледачоў каля 3-х тысяч. Пабудаваныя адкрытыя корты з інфраструктурай абслугоўвання адказваюць сусветным патрабаванням. Яны дазваляюць забяспечваць як вучэбна-трэніровачны працэс нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па тэнісе, так і праводзіць спартыўныя спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню.
Сёння ў гэтым Цэнтры па тэнісе рэгулярна праводзяцца мiжнародныя тэнiсныя турнiры серый TE i ITF, а таксама розыгрышы Кубка Дэвiса з удзелам хатняй каманды.
Навучэнцы Цэнтра па тэнісе і па настольным тэнісе ўваходзяць у склады зборных каманд Рэспублікі Беларусь - нацыянальнай, моладзевай, юнацкай.