Апошняя служба ў касцёле была праведзена ў 1929 годзе. Доўгі час будынак быў закрыты, затым з яго знялі крыжы, зрабілі клуб, праводзілі сходы і танцы. У 1942 храм ператварылі ў свіран.
У пасляваенныя гады па загадзе мясцовага старшыні касцёл быў разбураны танкам-цягачом, а дыхтоўная чырвоная цэгла храмавых сцен выкарыстоўвалася на будоўлі.