Месца пад будаванне царквы было асвечана ў пятыя ўгодкі трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у 1991 г. Храм быў адкрыты і асвечаны ў 1995 г. Патрыярхам Маскоўскім і Ўсёй Русі Алексіем II.
Царква збудавана ў канонах візантыйскага стылю з элементамі паўночнага рускага дойлідства, характэрнага для храмаў Ноўгарада Вялікага і Пскова.
У склад комплексу апроч сабора абраза Маці Божай «Ўсіх смуткоўцаў радасць» уваходзяць: хрысцільная царква Святой Еўфрасінні Полацкай, дзве капліцы, званіца, навучальны корпус, будынак трапезнай і будынак сацыяльных майстэрняў.