Барысаглебскія могілкі
Апісанне
Барысаглебскія могілкі знаходзяцца на беразе Язды, маленькай ракі з нявызначанымі гразкімі берагамі, у 300 метрах ад Турава, на невялікім прыпаднятым месцы, акружаным з усіх бакоў балотам. Востраў лічыўся святым з вельмі даўніх часоў, відавочна, яшчэ задаўга да таго, як распаўсюдзілася ў гэтай мясцовасці хрысціянства. Зараз на востраве толькі закінутыя могілкі сярод густых зараснікаў бэзу.
На могілках размясцілася царква Усіх Святых. У царкве, з правага боку можна ўбачыць каменныя крыжы, якія з”яўляюцца знакам веры і прадметам культавай глыбокай пашаны для хрысціян. Паданні зацята злучаюць іх паходжанне з перыядам хрысціянізацыі Тураўшчыны.
Тураўскія крыжы выраблены з каменя ў XII веку. Выяўлены ў Тураве, і навакольных вёсках Верасніца, Цвінтар, Перароў, Хлупін, Стражаўцы і іншых.
Паводле павер'я, Тураўскія крыжы прыплылі па Дняпры і Прыпяці з Кіева пасля трагедыі над хрысціянамі. Крыжы быццам самі прыплылі ўгару па плыні Прыпяці і затым апынуліся ўзведзенымі сярод палёў у паўднёва-заходняй частцы Турава.
Народ здаўна зваў гэтыя крыжы «голымі». Усяго налічвалася больш дзесяці крыжоў вышынёй ад 1 да 2 м і шырынёй 0,6-0,7 м. Найбольш вядомым з”яўляецца Тураўскі ці Святы крыж, які стаяў на могілках ў в.Цвінтар на беразе р. Прыпяць. У наш час захоўваецца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. Там жа знаходзяцца і два крыжа з тураўскіх Барысаглебскіх могілак.
Ёсць версія, што крыж, які расце ў нашы дні з зямлі на Барысаглебскіх могілках, з”яўляецца адным з трох крыжоў, якія, паводле паддання, прыплылі ў Тураў па Дняпры і Прыпяці з Кіева адразу пасля вадохрышча Русі.
У былыя часы пакланіцца крыжам прыплывалі людзі з усёй Прыпяці. Лічылася, што крыжы гэтыя цудатворныя, якія вылечваюць хворых. Асабліва шмат людзей збіралася да каменных крыжоў на Ўзвядзенне. Мясцовыя жыхары вешалі на крыжы стужкі, лампадкi, пакрывалі іх хусткамі, ахвяравалі да падножжа крыжоў манеты, мяса, рыбу, птушак, хадзілі да іх хросным ходам.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, Жыткавіцкі раён, г. Тураў
Каардынаты