22 чэрвеня 1941 года пагранічная застава лейтэнанта Віктара Усава прыняла свой першы і апошні бой. Сярод ночы пачуўся моцны выбух. Па камандзе Вусава пагранічнікі занялі месцы ў траншэях. У распараджэнні лейтэнанта было каля 30 салдат і малодшых камандзіраў. Разбіўшы іх на 3 групы, ён узначаліў абарону ў першай траншэі. Пагранічнікі здолелі больш 6 гадзiн стрымліваць атакі праціўніка, аднак паступова людзей станавілася ўсё менш, да таго ж імкліва заканчваліся боепрыпасы. Неўзабаве з”явіліся танкі праціўніка, якія пачалі акружаць заставу з флангаў, і лёс яе быў наканаваны. Тады лейтэнант Вусаў ўзяў снайперскую вінтоўку і адкрыў агонь па надыходзячым немцам.
У той дзень асабісты склад заставы, якім кіраваў Віктар Вусаў, здзейсніў беспрэцэдэнтны воінскі подзвіг. Пагранічнікі адбілі 3 працяглыя артылерыйскія абстрэлы і сем нападаў непрыяцеля, якi у некалькі разоў праўзыходзiў іх па колькасці.
Цела загінуўшага героя знайшлі толькі праз 10 гадоў пасля вайны ў засыпаным акопе з вінтоўкай у руках. У 1965 годзе лейтэнанту Віктару Вусаву пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя адважнага камандзіра Віктара Вусава занесена ў спісы асабістага складу, і кожны дзень пры зачытваннi загаду аб прызначэнні баявога разліку на ахову мяжы першым вымаўляецца імя адважнага байца.
На тэрыторыі заставы № 1 імя Героя Савецкага Саюза В.М.Вусава усталяваны помнік пагранічнікам - постаць салдата на пастаменце. У будынку заставы знаходзіцца музей. Усе экспанаты з”яўляюцца сапраўднымі, знойдзенымі на месцы чэрвеньскай бітвы. Да гэтага часу недалёка ад вёскі Вусава можна знайсці іржавыя патроны і асколкі - сведчанні баёў, якія праходзілі тут летам 1941 года.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, в. Усава