Успенская царква ў в. Новы Свержэнь
Апісанне
Новасвержаньская Успенская царква - помнік архітэктуры барока. Была пабудавана ў 1590 г. з дрэва як праваслаўны храм, перабудавана як уніяцкі храм у пачатку XVII ст.
Храм з адной вежай, складзены з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнай аб`ёмаў. Прамавугольны план завяршаецца адной алтарнай апсідай таксама прамавугольнага абрысу. Да апсіды з двух бакоў прымыкаюць невысокія прыбудоўкі. Галоўны фасад царквы прадстаўлены высокай вежавай кампазіцыяй - трох`ярусная, квадратная ў плане, манументальная вежа-званіца ўвянчаная фігурным барочным купалам-шлемам (XVIII ст.). З другога яруса вежа раздзеленая па вертыкалі неглыбокімі выцягнутымі нішамі з цыркулярными завяршэннямі. У цэлым планіровачнае рашэнне храма незвычайна проста і шмат у чым нагадвае драўляныя храмы Беларусі.
У інтэр`еры царквы захоўваецца цудатворны абраз Маці Божай. Першы зафіксаваны цуд Маці Божай Свержаньскай адбыўся 22 сакавіка 1638 г. Пасля гэтага са сваімі хваробамі, бедамі сюды ішлі людзі розных сацыяльных саслоўяў, і шмат хто спазнаў, як сведчаць пісьмовыя крыніцы, цудадзейную сілу мясцовай святыні.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в. Новы Свержэнь
Каардынаты