Тэрыторыя вакол царквы абнесена агароджай з бутавага каменя. Насупраць галоўнага фасада ў агароджы размешчана двухпролетная брама з цэглы. Трох ярусная званіца, першы ярус якой з”яўляецца тамбурам, утворыць галоўны фасад храма.
Кампазіцыйным цэнтрам інтэр”еру з”яўляецца драўляны двух”ярусны іканастас, дэкараваны разьбой па дрэве. У цэнтры першага яруса – царскія вароты, выкананыя ў тэхніцы скразной разьбы з устаўкамі абразаў. У цэнтры другога яруса – маляўнічая кампазіцыя «Таемная вячэра». Па абодва бакі яе размешчаны абразы. Разьбяны драўляны іканастас – помнік народнай прыкладнай творчасці, узор жывапісу канца ХIХ – пачала ХХ стагоддзя.