Пра ўзнікненне ольковічскага прыходу мясцовае падданне кажа, што, калі тут яшчэ не жылі людзі, а шумеў лістотай альховы гай, на адным з дрэў быў заўважаны абраз Панны Марыі. Вернікі з суседніх вёсак палічылі гэта месца святым, а абраз – цудатворным, таму пабудавалі там маленькую драўляную капліцу, змясціўшы абраз у яе алтары. Неўзабаве вакол капліцы з”явіліся першыя хаты, а трохі праз – селішча.
Першы храм быў пабудаваны дзякуючы старанням біскупа Аляксандра Гараіна. Пры храме дзейнічалі лякарня і братэрства Богамаці Скапулярыя, заснаванае тут у 1761 г. кармелітамі басымі. Будаўніцтва новага храма пачалося ў 1897 г., і ў 1905 г. храм быў асвячоны.
У 1950-е гады храм у Альковічах быў зачынены і прыстасаваны пад збожжасховішча. У 1989 г. храм вярнулі вернікам, і адразу ж пачалася яго рэстаўрацыя. Паўторнае асвячэнне храма адбылося 16 жніўня 1992 г.