Капліца Святой Ганны
Апісанне
Мініяцюрная каталіцкая капліца святой Ганны знаходзіцца на ўскраіне невялікай вёскі Ракаў, на тэрыторыі старых могілак.
Як сведчаць гістарычныя факты, яна была пабудавана ў 1862 годзе. У архітэктурны комплекс капліцы ўваходзіць захаваўшаяся брама-званіца, з-пад якой б”е крыніца. Пра яе лекавыя уласцівасцi ходзіць нямала легенд. Адна з іх гаворыць: сляпому старцу ў сне з”явілася Маці Божая і паказала дрэва, побач з якім трэба было капаць. Раніцай старац знайшоў крыніцу, менавіта на тым месцы, якое ён убачыў у сне. Памыўшыся крышталёва чыстай вадой крыніцы, старац пачаў бачыць. З тых часоў у вёсцы Ракаў лічыцца, што тутэйшая вада дапамагае вылечыцца ад розных захворванняў.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі р-н, в.Ракаў (недалёка ад трасы M6)
Каардынаты