Будынак касцёла мае выгляд каменнай трохнефавай базілікі з двухвежавым фасадам і пяціграннай апсідай. Сцены, таўшчыня якіх дасягае паўтары метраў, абтынкованы і ўпрыгожаны пілястрамі, карнізамі.
Інтэр”ер упрыгожаны ляпнымі алтарамі і фрэскамі ў стылі барока. Захавалася каля 20 кампазіцый на музычную і батальную тэматыку, у тым ліку на пэўныя гістарычныя тэмы: ”Узяцце Мсціслава маскоўскім войскам у 1654 годзе” і ”Забойства ксяндзоў”, якія з”яўляюцца незвычайнымі для храмавага жывапісу. У алтарнай частцы інтэр”еру размешчаны медальёны з малюнкам мецэнатаў, якія ахвяравалі асабістыя сродкі на будаўніцтва храма.
На падыходзе да храма пабудавана ўваходная цагляная брама ў выглядзе 3-х арак.