Пошук
Магілеўскі яўрэйскі ешібот, школа і сінагога
Апісанне
Сінагога на Школішчы была некалі самай вядомай магілёўскай сінагогай. Яна была пабудавана прыкладна ў 1910 годзе на месцы старадаўняй, згарэлай сінагогі. Новая сінагога дзейнічала аж да рэвалюцыі 1917 года, а пасля чаго прыйшла ў заняпад. Цікава, што ў 1918 г. адным з першых указаў савецкай улады сінагога была прызнана помнікам даўніны і пастаўлена пад ахову дзяржавы, але ў 1938 г. апошняй у Магілёве была зачыненая для малітвы і разабрана.