Магілёўскі касцёл Святога Казіміра

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Касцёл св. Казіміра (фарны) - помнік архітэктуры п. XVIII - п. XIX стст. Пабудаваны па фундацыі караля Жыгімонта III (Жыгімонта III Вазы). Гэта быў першы каталіцкі храм горада і першая камяніца Магілёва. У Магілёве ў 1634 г. было 2 211 жылых дамоў і толькі адна камяніца - гэты храм. Каталіцкі храм унікальны яшчэ і тым, што яго стварылі ў буйным цэнтры беларускага праваслаўя.
На змену драўлянаму будынку (згарэламу ў Магілёўскім пажары 1627), ў 1634 годзе быў створаны варыянт у камені. Узвядзенне цаглянага храма працягвалася некалькі гадоў, з канца 20-х гг. XVII стагоддзя.
У 1810 годзе касцёл быў перабудаваны ў стылі класіцызм. Мураваны (цагляны) аднанефавы прастакутны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі, пяціграннай алтарнай апсідай і дзвюма вежамі галоўнага фасада. Аб`ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Тры алтара былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай.
Захаваўся касцёл часткова. Зараз тут знаходзіцца склад гарадскога ўпраўлення сувязі. Храм з`яўляецца помнікам рэспубліканскага значэння.

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў