Гімназія была адкрыта ў Наваградку адразу пасля савецка-польскай вайны. У той час яна лічылася беларуска-расейскай навучальнай установай. Гімназія была прыватнай і мела 8 класаў. Яе выпускнікі не маглі паступаць у вышэйшыя адукацыйныя ўстановы Польшчы. Таму шмат людзей з”яжджалi вучыцца ва універсітэтах іншых еўрапейскіх краін, некторые з якіх прымалі выпускнікоў беларускай гімназіі нават без уступных экзаменаў, а таксама давалі стыпендыі.
Наваградскую гімназію скончылі вядомыя беларускія дзеячы навукі і мастацтва, сярод якіх Ніна Тарас, Барыс Кіт, Леанід Барысаглебскі і многія іншыя. Настаўнікам малявання ў ёй некалькі гадоў працаваў вядомы мастак Язэп Драздовіч.