Гара Міндоўга
Апісанне
Міндоўг - першы і адзіны каранаваны кароль ВКЛ, заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага, у склад якога увайшла значная частка сучаснай Беларусі. Гэта быў першы літоўскі князь, які прыняў хрысціянства і карону, пажалаваную рымскім папам, а затым адмовіўшыся ад новай веры. Міндоўг таксама стаў першым з літоўскіх князёў, які ўступіў у саюз з Руссю для барацьбы супраць Лівонскага ордэна.
Імя Міндоўг азначае «шмат думаючы». Першае згадванне аб вялікім князю сустракаецца ў Іпацьеўскім летапісе і адносіцца да 1219. У той час Наваградак быў сталіцай маленькага славянскага княства, землі якога межавалі з валадарствамі балцкага племя Літва, якое ў той час бурліла ад міжусобных войнаў сярод мясцовых князёў. Многія з іх, пазбавіўшыся сваіх зямель, з рэшткамі дружын беглі ў суседнія славянскія княствы, прапаноўваючы свой меч Полацку, Пскову і Навагрудку. Паводле адной з легенд аднойчы да брамы Навагрудскага замка пад”ехалі некалькі стомленых коннікаў. Узброеныя воіны, апранутыя ў звярыныя шкуры, сядзелі на нізкарослых конях. Адны ледзь трымаліся за грывы, у іншых сачылась кроў. Гэта былі балты, выгнаныя з літоўскіх зямель. Як лічаць некаторыя гісторыкі, адным з гэтых воінаў і быў Міндоўг.
У той час на вечы Навагрудка спрабавалі абвясціць новага князя. Кандыдатура Міндоўга задаволіла ўсіх - нейтральная асоба і баявы паплечнік памерлага Навагрудскага князя Уладзіміра. Як сведчаць некаторыя крыніцы, асноўнай умовай для абвяшчэння Міндоўга вялікім князем было прыняцце ім хрысціянства. Згодна з Густынскім летапісам, стаўшы князем Навагрудка, Міндоўг хрысціўся па праваслаўнаму абраду. Аднак існуюць і іншыя дадзеныя, паводле якіх Міндоўг заставаўся паганцам да 1252 года, калі барацьба з Галіцына-Валынскім княствам прымусіла яго пайсці на пагадненне з Лівоніяй. Па ўмовах пагаднення, Міндоўг прыняў хрышчэнне паводле каталіцкага абраду. Яно прайшло ў 1252 годзе ў г. Кернава - старажытнай рэзідэнцыі літоўскіх князёў, а каранацыя была праведзена ў Наваградку. У сувязі з гэтым Навагрудак па праве лічыцца сталіцай і ядром стварэння Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ).
Сёння пра часы Міндоўга ў Наваградку нагадвае «Гара Міндоўга» - так мясцовыя жыхары называюць старадаўні пагорак ў пасёлку, дзе паводле падання ў ХІІІ стагоддзі быў пахаваны заснавальнік Вялікага княства Літоўскага князь Міндоўг. Як яно абвяшчае, пасля смерці вялікага князя яго паплечнікі перанеслі цела кіраўніка ў Навагрудак і насыпалі за адну ноч над ім курган з найчыстага нёманскага пяску.
У ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях на «Гары Міндоўга» знаходзілiся агульнагарадскія хрысціянскiя могілкi. Хавалі на «гары» як праваслаўных, так і каталікоў аж да 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Сёння найстарэйшы захаваўшыся на ўзгорку надмагільны помнік датуецца 1820 годам. Непадалёк, на дамініканскіх могілках, знаходзяцца магілы бацькоў Адама Міцкевіча і яго малодшага брата Антона.
У 1993 годзе да 740-годдзя каранацыі Міндоўга ў Навагрудку ля падножжа «гары» быў усталяваны памятны знак.