У міжваенны перыяд тут размяшчаўся тэатр ім. Э. Ажэшка, пасля Другой сусветнай вайны - абласны драматычны тэатр, з 1984 года - абласны тэатр лялек.
Можна наведаць адну са спецыяльна распрацаваных экскурсійных праграм, якія расказваюць пра жыццё Гродзенскага тэатра лялек: «У свеце лялек», «Гуляем у тэатр», «Лялька сваімі рукамі», «Свет закулісся», «Музей тэатра», «Тэатр у гісторыі».