Пошук
Мікалаеўская царква на Волатаве
Апісанне
Мікалаеўская царква на Волатаве пабудавана ў стылі класіцызму ў 1805 годзе. Ініцыятар і фундатар будаўніцтва - граф М.П. Румянцаў, аўтар - ангельскі архітэктар Джон Кларк.
Царква складаецца з чатырох частак. Мае сіметрычную падоўжна-восевую кампазіцыю, у разрэзе асноўнага аб'ёму - квадрат, да якога з аднаго боку прымыкае прастакутная апсіда, а з іншага - бабінец пад трох'яруснай вежай-званіцай, якая мела шатровае завяршэнне. Галоўны ўваход аформлены дзвюх калонным порцікам, завершаным трохкутным франтонам. Ўнутраны прастор мае кубападобны аб'ём.
З 1999 па 2005 гады праводзілася рэстаўрацыя Мікалаеўскай царквы. Зараз у храме праходзяць набажэнствы.