Будынкi былых казармаў Ленкоранскага палка
Апісанне
Будынкi былых казармаў Ленкоранскага-Нашэбургскага 163-га пяхотнага палка размяшчаюцца на вул. Леніна, найстарэйшай вуліцы горада Віцебск, працягласць якой складае каля 2500 метраў.
У XIX стагоддзі на вуліцы размяшчаліся: гарадская ўправа (у будынку Ратушы), паліцэйскае і жандарскага ўпраўленнi, бернардынскі касцёл св. Антонія Падуанскага, гасцініца «Брозi», гарадская дума, капліца ў памяць 50-годдзя ўз'яднання ўніятаў з праваслаўнымі, губернская тыпалітаграфія, рэдакцыя «Віцебскіх губернскіх ведамасцяў», казённых палата, дзіцячы прытулак, жаночая турма, Першае гарадское вучылішча, Марыінская гімназія, казармы Ленкоранскага палка і Пакроўскі сабор.
Пабудова будынкаў казармаў Ленкоранскага-Нашэбургскага 163-га пяхотнага палка датуецца канцом XIX стагоддзя.
Ад 21 лістапада 1910 г. у будынку былых казармаў размясціліся Прыватная мужчынская гімназія І.Р. Неруш і Віцебскі настаўніцкі інстытут.
У час Вялікай Айчыннай Вайны вуліца часткова разбурана. Сярод нешматлікіх ацалелых збудаванняў вылучаюцца будынкі былых казармаў Ленкоранскага-Нашэбургскага 163-га пяхотнага палка.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Леніна, 10
Каардынаты