Храм складаецца з драўляных прастакутных зрубаў прытвора, асноўнага аб'ёму, апсіды з рызніцай і прыбудаванай пазней званіцы. Увесь інтэр'ер храма выкананы з дрэва. Асабліва характэрныя хоры і размаляваны іканастас.
На сённяшні дзень царква працягвае працаваць, прымаючы мясцовых прыхаджан на малебны і службы.