У XVIII стагоддзi горад Косава належаў ўплывоваму памешчыцкаму роду Пуслоўскіх. У 1868 годзе пры дапамозе графа М.Н.Мураўева, мясцовых уладаў, а таксама вернікаў на месцы старога драўлянага храма з”явілася царква Святога Антонія.
Сёння царква Святога Антонія з”яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Яна пабудавана з цэглы і складаецца з чатырох частак. Царква мае 2-ярусную званіцу са сферычным купалам, трапезную і апсіду.