Успенская царква ў в. Сялец

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Свята-Успенская царква размешчана ў в. Сялец, Бярозаўскага раёна, Брэсцкай вобл, Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудаваны праваслаўны храм з цэглы ў цэнтры вёскі ў 1863-1870 гг. на месцы драўлянага касцёла, які быў зачынены.
Храм складаецца з 4 частак: званіца з цыбульнай галоўкай, трапезная, асноўны аб'ём і 5-гранная апсіда. Асноўны аб'ём накрыты 4-схільным шатровым дахам з цыбуляватым купалам на 8-гранным барабане. У храме захоўваюцца абразы 18 і 19 стагоддзяў.
У 19 - пачатку 20-га стагоддзя пры храме дзейнічала брацтва і царкоўна-прыходскае папячыцельства, былі арганізаваны две народныя вучэльні (мужчынская і жаночая). Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1945г. Свята-Успенская царква была афіцыйна зарэгістраваная Савецкай уладай.

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі р-н, в. Сялец