Руіны былога замка Вішнявецкіх
Апісанне
Замак быў пабудаваны на рубяжы семнаццатага і васемнаццатага стагоддзяў Міхаілам Сярватіусам Вішнявецкім . У плане меў форму няроўнага прамавугольніка, з пяццю бастыёнамі, быў акружаны валам з драўляным частаколам. З трох бакоў замак атачылі ровам, а чацвёрты бок быў абаронены ракой Ясельда. Плошча замка займала каля 6 гектараў, гарнізон налічваў да 700 чалавек. Крэпасць была ўзятая падчас Паўночнай вайны, спалена і разбурана.
У траўні 1706 года, замак Жабер быў акружаны Шведскім войскам пад камандаваннем генерала Мэйрфелда, якія мелі цяжкую артылерыю. Але замак быў узяты без бою - шведы падкупілі каменданта крэпасці, немца Ботмана. Па загадзе Карла XII крэпасць была разбурана, ваенны арсенал быў скінуты ў раку і роў.
Ад самога замка захаваліся толькі земляныя валы, падмурак брамы і часткова палаца. На тэрыторыі замка знаходзяць ядра, штыкі, часткі гармат, разнастайнае начынне, у невялікіх колькасцях - манеты.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі р-н, в. Жабер
Каардынаты