Пошук
Жыровіцкая Свята-Георгіеўская царква
Апісанне
Георгіеўская царква - помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў XVIII стагоддзi ў стылі класіцызму c элементамі барока. Уваходзіць у склад манастырскага корпуса Жыровіцкага манастыра, хоць планіровачна з ім не звязаная. Уяўляе найпросты тып храма ў выглядзе прастакутнага зруба з апсiдным прырубам. Дах у заходняга фасада мае невялікі барабан з купалам. Гэты дэкаратыўны элемент вылучае галоўны фасад пабудовы. Простае планавае і аб ёмнае рашэнне, сціплы набор дэкаратыўных дэталяў царквы набліжае яе архітэктуру да драўлянага народнага жылля.