Курган Неўміручасці А.Міцкевіча
Апісанне
У Навагрудку каля Замкавай гары размешчаны незвычайны пагорак. Калісьці ён быў насыпаны ў гонар А.Міцкевіча - вялікага беларускага паэта, ураджэнца Навагрудчыны. Пагорак атрымаў назву Курган Бессмяротнасці пісьменніка.
Ён быў закладзены 27 мая 1924 года. Пастанову пра гэта, напісаную на пергаменце, змясцілі ў алавяную скрыначку і забетанiравалi ля падножжа будучага помніка. Першую жменю зямлі на месца будучага кургана кінуў кіраўнік Мiцкевiчскага камітэта прафесар Станіслаў Вайцяхоўскі, а затым - жыхары Навагрудчыны, Літвы і Польшчы. Так пачаў расці пагорак ў Навагрудку. На працягу 7 гадоў сюды прыязджалі землякі А.Міцкевіча, а таксама простыя прыхільнікі яго таленту, каб прывезці на Навагрудчыну трохі зямлі са сваёй радзімы. Хто не мог прыехаць, дасылаў яе поштай: «Навагрудак. Зямля для ўвекавечання памяці Адама Міцкевіча». Курган рос і рос. Чэрвень 1830 года быў абвешчаны «Днямі Мiцкевiча». Улады абвясцілі аб хуткім завяршэнні будаўніцтва. Гэтае рашэнне выклікала наплыў турыстаў у Навагрудак - кожны хацеў паспець прыняць удзел ва ўзвядзенні кургана. Некаторыя сем”і да гэтага часу захоўваюць памятны значок аб гэтай падзеі, які ўручаўся кожнаму ўдзельніку. 28 чэрвеня 1931 пасля службы ў Фарным касцёле, дзе хрысцілі А.Міцкевіча, помнік быў урачыста перададзены гораду.
З той пары стала традыцыяй праводзіць у Наваградку штогадовыя святы песні і танца, прысвечаныя А. Міцкевічу. Сярод мясцовых жыхароў жыве паданне: менавіта ў гэтыя дні душа паэта пакідае кракаўскі Вавель і накіроўваецца ў Навагрудак, каб з кургана любавацца роднымі прасторамі.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Навагрудак, вул. Замкавая
Каардынаты