Уяўляе каменны 1-вежавы храм зальная тыпу. Высокая 3-ярусная вежа-званіца прызначалася для абарончых мэтаў; таўшчыня яе сцен 1,75 - 2 м завершана шматгранным купалам, дамінуе над астатнімі аб'ёмамі храма.
Уваход вырашаны перспектыўнай аркай. Бакавыя фасады і ярусы званіцы маюць вузкія і высокія арачныя аконныя праёмы.