Касцёл належыць да тыпу двухвежавых трохнефных базілік з папярэчным трансэптам. Аб'ёмы храма ўтвараюць ступеністую кампазіцыю. Галоўны фасад будынка завершаны трохвугольным франтонам.
Касцёл Святога Казіміра адносіцца да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, храм асвечаны і адкрыты для прыхажан.