Асноўны манумент, змесцаваны ў цэнтры комплексу ўяўляе сабою бронзавую фігуру жанчыны-маці вышынёй 4,75 м. Яна стаіць, падняўшы ў праклёне рукі, у пройме варот, якія, у сваю чаргу, дасягаюць у вышыню 11,5 метраў. Да гарызантальнай папярэчыны варот прымацаваны 3 званы, два з іх выдаюць звон, а трэці расколаты, што сімвалізуе, што падчас вайны ў Докшыцкім рэгіёне загінуў кожны трэці жыхар.
У цэнтры комплексу ўсталявана пліта з імёнамі загінулых жыхароў. На месцах спаленых хат збудаваны 22 мемарыяльных знака, уяўлялыя сабой каменныя падмуркі з трохступеністым ганкам і бронзавымі языкамі полымя, на якіх паказаны прозвішчы загінулых гаспадароў хат. Недалёка ад цэнтральнага манумента, на месцы студні, у які акупанты кінулі маленькіх дзяцей і настаўніцу, збудаваны бетонны калодзежны зруб. У зруб змешчана бронзавая скульптура прабітага і абпаленага паветранага змея з імёнамі загінулых дзяцей, як знак адарванага дзіцячага жыцця.
У 2010 годзе была праведзена рэканструкцыя, якая істотна падправіла стан мемарыяльнага комплексу: былі адрэстаўраваны падмуркі сядзібаў, паскладалі новую плітку на дарожках і заасфальтавалі паркоўку. Сам манумент ачысцілі з дапамогай кіслаты, наноў афарбавалі і пратанавалі. На пад'ездзе да мемарыяла траса стала асветленай, з'явілася падсвятленне, якое дазваляе разглядаць комплекс нават у цёмны час сутак.