Параф”янаўскі касцёл Святой Марыі
Апісанне
Касцёл Святой Марыі быў пабудаваны з каменя ў перыяд паміж 1900 і 1908 гадамі на месцы старога драўлянага касцёла. З'яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі неабарока.
У 1963 годзе ўлады зачынілі храм, а на яго месцы размясцілі склад спіртзавода. У 1988 годзе будынак вярнулі касцёлу, яго рэстаўравалі.
У архітэктуры ўяўляе сабой трохнефную двухвежавую базіліку з невялікім трансэптам. Прастора падзелена на нефы васьмю калонамі, цэнтральны неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохкутнымі франтонамі на тарцах. Алтарнаыя частка храма завершана паўцыркульнай апсідай з абыходнай галерэяй і двума рызніцамі. Фасады касцёла ўпрыгожваюць прафіляваныя карнізы і пілястры. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкай, бакавыя нефы - крыжовымі скляпеннямі. Гіпсавыя барэльефы са стаяннем Крыжовага шляху выкананы ў 1927 годзе.
Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Докшыцкі р-н, в. Параф'янава
Каардынаты