Помнік Герою ЗССР Грыцаўцу С.І.
Апісанне
Беларусы свята паважаюць памяць двойчы Героя Савецкага ЗвязуС. І. Грыцаўца.
Сяргей Іванавіч нарадзіўся ў 1909 г. у вёсцы Бараўцы Баранавіцкага раёна. Ў 1931 г.
С. Грыцавец па пуцёўцы камсамола паступіў у Омскую школу лётчыкаў. У 1938 г. ён ваяваў з
фашыстамі ў небе Іспаніі, за што яму ў 1939 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Звяза.
Другі раз яму было прысвоена званне Героя Савецкага Звяза за выяўленую гераічнасць і адвагу
пры выратаванні камандзіра палка В. М. Забалуева, самалёт якога быў
падбіты японскімі самураямі падчас баёў на Халхін-Гале.
Сяргей Іванавіч Грыцавец быў першым двойчы героем ЗССР і самым лепшым асам у свеце ў перыяд канца 30-х гадоў, які збіў 42 самалёта.
16 верасня 1939 г. С. І. Грыцавец загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Побач з месцам нараджэння С.І. Грыцаўца, у цэнтральным парку г.Баранавічы, усталяваны помнік - бронзавы бюст вышынёй 4 метра(скульптар -
народны мастак БССР З. І. Азгур).
Таксама ў гонар Героя ЗССР у Беларусі ўсталяваны бюсты ў Менску і мястэчку Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці – месцы, дзе загінуў
лётчык. Яго імем названы вуліцы ў Баранавічах, Менску і Маскве.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул.Камсамольская, 63
Каардынаты