Радашковіцкі Троіцкі касцёл

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Радашковічы - невялікі пасёлак пад Мiнскам, якi летам тоне у зеляніне густых беларускіх лясоў. Тут размешчаны Троіцкі касцёл, з якім звязаны лёс Івана Дамінікавіча Луцэвіча - класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, публіцыста, больш вядомага як Янка Купала.

Троіцкі касцёл быў заснаваны ў Радашковічах яшчэ ў 1447 годзе. Менавіта ў сувязі з гэтай падзеяй паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах. Спачатку храм быў драўляным, аднак неўзабаве быў разбураны. У сярэдзіне XIX стагоддзя на яго месцы ўзвялі новы каменны касцёл на ахвяраванні мясцовых памешчыкаў Валадковiчаў.

На сённяшні дзень Троіцкі касцёл з”яўляецца помнікам эпохі класіцызму. Ён уяўляе сабой трохнефную базіліку з двума вежамі.

Як сведчаць крыніцы, у 1882 годзе ў Радашковіцкім храме хрысцілі Янку Купалу - песняра беларускай зямлі, аўтара п”ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя» і іншых.

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Маладзчніцкі р-н, Радашковічы, вул. Савецкая, 12