Размешчаны ў цэнтры горада, злучае вуліцу Пушкіна і вуліцу Талстога. Пабудаваны ў 1961 годзе. Названы ў гонар рускага паэта А. С. Пушкіна.
Першы мост на гэтым месцы (толькі на 30-40 метраў бліжэй да вусця Віцьбы) быў пабудаваны ў 1860-70-х гадах. Гэта быў драўляны мост на палях. З-за няякаснай пабудовы мост даволі хутка прыйшоў у нягодны стан. Да канца XIX стагоддзя, з-за пастаянных рамонтаў, ён уяўляў сабой, небяспечны для хадні, вузкі пешаходны масток. У канцы 1890-х гадоў быў пабудаваны зноўку, таксама з дрэва.
Пушкінскі мост мае арачнаю канструкцыю. Даўжыня моста - 28 метраў. У другой палове 2000-х гадоў з”явілася вясельная традыцыя ў знак вечнай любові і непарушнага шлюбу вешаць на мост замак, а ключ ад яго выкідваць у Віцьбу. Таксама, па больш старой традыцыі, жаніх павінен перанесці нявесту праз мост на руках.
Улетку-ўвосень 2010 года праведзена рэканструкцыя моста. Асфальтавае пакрыццё заменена на плітку, абноўлена маставыя палатно, рэстаўраваны парэнчы. Каля ўвахода на мост устаноўлены 4 металічных скульптуры львоў. Мост стаў пешаходным.
У 2010-2011 гадах на мосце ўстаноўлена дэкаратыўная падсветка.