У арт-цэнтры праводзяцца выставы прац Шагала (са збору музея, а таксама з калекцый спадчыннікаў мастака) і розныя культурныя мерапрыемствы. Музей размяшчаецца ў двухпавярховым цагляным будынку, пабудаваным у канцы XIX стагоддзя.
Для Беларусі Арт-цэнтр Марка Шагала з”яўляецца ўнікальным – больш ні ў адным музеі краіны няма ніводнай працы мастака. У наш час музей мае ў сваім зборы каля 300 арыгінальных графічных прац мастака (літаграфіі, ксілаграфіі, афарты, акватинты). Першыя літаграфіі Шагала былі падораны музею «Кола садзейнічанні Дому-музею Шагала ў Віцебску» з Нінбурга (Германі). У 1994 годзе ад дачкі мастака Іды Шагал былі атрыманы ў падарунак тры каляровыя акватінты з подпісам майстра. У 1999 годзе ўнучкі Шага Мерэт Мэйер Грабер і Бэла Мэйер падарылі музею цыкл ілюстрацый мастака да Бібліі, а таксама серыю ўнікальных афартоў свайго дзеда ў колькасці 96 лістоў, якія ўяўляюць сабой цыкл ілюстрацый да паэмы Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы».
Вялікую дапамогу ў фармаванні калекцыі музея аказаў доктар Генрых Мандэль з горада Ірэль (Германія), які падарыў музею вялікую колькасць графічных прац мастака з асабістага збору і каля дзвюх тысяч кніг, на аснове якіх у 2002 г. у Арт-цэнтры атрымалася адкрыць спецыялізаваную навуковую бібліятэку па творчасці Шагала і мастацтву класічнага авангарда.
Сёння навуковая бібліятэка музея налічвае больш 3 тысяч выданняў, сярод якіх і вельмі рэдкія публікацыі пра Марка Шагала, творы тыражнай графікі такіх мастакоў еўрапейскага авангарда, як Хуан Міро, Пабла Пікасо, Аляксандр Колдэр, Анры Матыс і інш.