У 1834 годзе царква перайшла ў вядзенне расійскага духавенства і падверглася рэканструкцыі паводле праваслаўных канонаў. Але не гледзячы на гэта заставалася адным з галоўных упрыгожванняў гістарычнага цэнтра горада. Храм быў падарваны ў 1936 годзе падчас барацьбы савецкай улады з рэлігіяй.
У 2005-09 гг. царкву на сродкі горада і праваслаўнай абшчыны аднавілі па першапачатковым абліччы на аснове захаванага падмурка і часкі сцен.