Храм збудаваны ў рэтраспектыўным стылі, спалучаючы ў сабе традыцыі беларускага і паўночнага драўлянага дойлідства (даніна памяці Наўгародскаму перыяду жыцця Св. Аляксандра Неўскага). Вонкава нагадвае першыя праваслаўныя храмы, у тым ліку царкву св.Міхаіла ў Верхнім замку, складаецца з двух прастакутных зрубаў – галоўнага, пакрытага двускатным дахам, які мае шатровае завяршэнне з галоўкай, і меншага – алтарнага, таксама пад двускатным дахам з глаўкай-цыбулінай.
Першая Літургія здзейснена 7 студзеня 1993 г., а 6 снежня 1995 г. асвячоны пасад.