Кіраўскі мост
Апісанне
Кіраўскі мост - мост у цэнтры горада праз раку Заходняя Дзвіна. Злучае вуліцу Кірава (правы бераг) і Замкавую вуліцу (левы). Даўжыня моста - 236 метраў. Адсюль адкрываецца панарама старога горада, парыць над Віцебскам так часта паказваемая на карцінах Шагала старажытная ратуша. Унізе зліваюцца разам 2 выдатныя рэкі: Віцьба і Заходняя Дзвіна.
Да Вялікай айчыннай вайны на яго месцы быў Дзвінскі мост, які падчас баявых дзеянняў быў часткова разбураны, а пасля вайны не адноўлены.
Новы ўжо Кіраўскі мост ў 1955 годзе быў уведзены ў дзеянне.
Кіраўскі мост 3-пралётны з бесшарнiрнымi аркамі з маналітнага жалезабетону. На мосце прадугледжана праезная частка на 4 паласы руху і 2 тратуара па баках ад праезнай часткі.
У пачатку моста, на правым беразе, устаноўлены 2 дэкаратыўныя калоны з ліхтарамі. Там жа збудаваныя лесвіцы ад набярэжнай на мост. На левым беразе ўладкованыя 2 дэкаратыўныя тумбы. Мост асвятляецца стылізаванымі «пад даўніну» ліхтарамі.
У 2010 годзе на мосце ўстаноўлена дэкаратыўная падсветка.