Цікава тое, што помнік героям-памежнікам узведзены на старажытным паганскім кургане; побач - сквер «ахаў і охаў» (калісьці яго так называлі гараджане), цяпер - сквер памежнікаў.
Мемарыяльны памежны комплекс рэканструяваны на базе помніка «Вартавым межаў» (1972, скульптар М. Альтшулер, архітэктары А. Гарбачоў і Н. Мілавідаў) у 2001 годзе на сродкі, сабраныя асабістым складам, ветэранамі памежных войскаў Рэспублікі Беларусь, і іншыя ахвяраванні. Па правы і левы бок ад помніка - памежныя слупы, на якіх намаляваны абаронцы радзімы: Бяляеў Іван Пятровіч (зампалітрука, стрэлак), Завідаў Аляксандр Абрамавіч (яфрэйтар, стрэлак), Кублашвілі Варлам Міхайлавіч (старшы прапаршчык, старшы кантралёр), Барсукоў Іван Пятровіч (Герой Савецкага Саюза, палкоўнік, начальнік пагранічнага атрада), Кіжаватаў Андрэй Мітрафанавіч (Герой Савецкага Саюза, лейтэнант, начальнік памежнай заставы), Новікаў Аляксей Аляксандравіч (малодшы сяржант, камандзір аддзялення), Кафанаў Рыгор Ільіч (радавы, чырвонаармеец), Гармаеў Гармажап Аюравіч (Герой савецкага саюза, ст. лейтэнант).
Уласна, сам помнік з'яўляецца памятным знакам: на яго мемарыяльнай дошцы напісана: «Героям-памежнікам, якія загінулі ў баях за Радзіму ў 1941-1945».