Касцёл Яна Хрысціцеля - адзіны ў Беларусі храм, які ніколі не зачыняўся, нягледзячы на яго вялікі ўзрост, больш за 400 гадоў.
Касцёл Св. Іаана Хрысціцеля ў Камаях
Апісанне
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля - помнік абароннага дойлідства. Будаўніцтва храма было пачата ў 1603 годзе і завершана ўжо ў 1606 годзе па фундацыі героя Хоцінскай бітвы Яна Рудаміна-Дусяцкага. Уяўляе квадратны ў плане будынак з паўкруглай апсідай, фланкіраваны двума цыліндрычнымі вежамі з круглымі амбразурамі. Вышыня вежаў 16 м, таўшчыня больш за 5 м. Вежы маюць два яруса круглых байніц, якія ахоўвалі ўваход у касцёл. У фасаднай сцяне касцёла раней можна было бачыць умураваныя ядра ад шведскіх гармат. Інтэр”ер зальнага характару, скляпенні размаляваны ў тэхніцы грызайль, над уваходам на хорах - старадаўні орган, падораны касцёлу на 300-годдзе з дня яго заснавання, у падвальных памяшканнях - склеп.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., Пастаўскі р-н, в. Камаі, вул. Гагарына, 1
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome