Помнік М.Багдановічу
Апісанне
Помнік Максіму Багдановічу ўсталяваны каля тэатра оперы і балета 9 снежня 1981 года да 90-годдзя з Дня нараджэння паэта. Аўтары помніка - скульптар С.Вакар і архітэктары Ю.Казаков і Л.Маскалевіч.
Бронзавая фігура паэта вышынёй 4,6 метра стаіць на алеі, якая вядзе да шырокай лесвіцы перад уваходамі ў будынак тэатра, у правай руцэ - букецік васількоў, кветак, якія Максім Багдановіч называў «цвятком радзімы».
У 2008 годзе помнік Максіму Багдановічу быў адпраўлены на рэстаўрацыю, а на яго месцы планавалася ўзвесці фантан. Так як гэта рашэнне ўладаў выклікала моцную незадаволенасць грамадскасці, то ў гэтым жа годзе помнік быў усталяваны зноўку.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пл. Парыжскай Камуны
Каардынаты