ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домочай» з'яўляецца самым буйным вытворцам хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў у Магілёўскай вобласці. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці шырокага асартыменту хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, у тым ліку дыетычнай і узбагачанай прадукцыі. Кандытарскія вырабы прадстаўлены пернікамі, печывам аўсяным, цукровым, прысмакамі мучнымі і цукровымі, тартамі, пірожнымі.
На экскурсіі Вы даведаецеся, колькі відаў хлебабулачных вырабаў бывае, чым яны адрозніваюцца паміж сабой, ўбачыце працэс вырабу хлеба ад замесу цеста да ўпакоўкі, зможаце пакаштаваць гарачага хлеба, і, вядома ж, атрымаць смачныя і карысныя падарункі ад кампаніі «Домочай».