Галоўпаштамт - цэнтральнае паштовае прадпрыемства горада, створанае ў 1946 г. Арганізуе паштовую сувязь на тэрыторыі горада, кіруе вузламі сувязі і паштовымі аддзяленнямі сувязі. Прадастаўляе паслугі паштовай і тэлеграфнай сувязі, Internet. Прымае і апрацоўвае пасылкі, бандэролі, лісты, грашовыя пераклады.
У траўні 1962 г. будынак Галоўнага паштамта ўпрыгожылі незвычайныя па тых часах гадзіннiк. Яны паказвалі не толькі мінскае, але і час у пяцідзесяці гарадах планеты. Гадзіннiкi былі з боем і музыкай. Білі яны кожныя 15 хвілін, а мелодыю ”Радзіма мая дарагая” выконвалі раз у гадзіну. Гадзіннікi змоўклі ў пачатку 1970-х, калі выйшаў указ забараніць у гарадах лішнія гукі. Да летніх Алімпійскіх гульняў 1980 г. гадзіны абнавілі, замянілі цыферблат, зрабілі надпісы гарадоў на беларускай мове, а іх колькасць зменшылася да 35.