Да асноўнага аб”ёму па яго падоўжнай восі далучана пяцігранная алтарная абсіда і чатырох”ярусная званіца. Кампазіцыя асіметрычныая. На вежы - вокны вузкія - накшталт байніц. Магутныя двухступеністыя контрфорсы падпіраюць сцены. На верхніх ярусах званіцы чытаецца гатычны узор са спічастых ніш і ламанай лініі зубцоў. У касцёле знаходзіцца адна з самых знакамітых цудатворных абразоў - ”Лагішынская Маці Божая - апякунка Палесся”, ўшанаваны і каталікамі, і праваслаўнымію. Абраз трапіла ў Лагішын разам са шведскай арміяй. Разам з іншым нарабаваным дабром ён знаходзіўся ў абозе нейкага Галабурды, які служыў у шведаў. Атрымаўшы тэрміновы загад, ён у спешцы забыўся на запакаваны для перавозкі абраз хаты мясцовага пісара Малішэўскага, які і перадаў святыню, датаваную 1653 у Лагішынскі касцёл. А неўзабаве абраз ўславілася на ўсю акругу ацаленнямі ад хвароб і іншымі цудамі.
Пошук
Лагішынскі Петрапаўлаўскі кастёл
Апісанне
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome