Пошук
Другі фестываль Міфалогіі ў Лепелі
Усе падзеі

Лепель, Фэст
8 Жнiўня 2015
Другі фестываль Міфалогіі ў Лепелі
Лепель запрашае ўсіх жадаючых 8 жніўня 2015 года на Другі фестываль Міфалогіі. У гэтым годзе Вас чакаюць беларускія музычныя гурты, якія выкарыстоўваюць аўтэнтычную культуру і фальклор: \"Рокаш\", \"Рэха\", \"Яварына\", а таксама прафесійныя і самадзейныя калектывы з розных краін, якія выступаюць на нацыянальнай мове і якія аддаюць перавагу аўтэнтычным міфалагічным рэканструкцыям-стылізацыям, музыке, песням і танцам, героям казак і паданняў. Усе гэтыя выступы, а таксама гульні, майстар-клас для юных мастакоў, творчыя майстэрні, кірмашы і многае іншае будуць праходзіць на адкрытых сцэнах і пляцоўках. Госці фестывалю змогуць паўдзельнічаць у гісторыка-краязнаўчай гульні \"У госці да Цмока\", а самым прыемным сюрпрызам для ўсіх стане магчымасць пакатацца па Лепельскім возеры на сапраўднай 30-мясцовай драўлянай ладдзі.
Месца правядзення: г. Лепель
Час правядзення: 8 жніўня 2015