Свята «Іўеўскі памідор» (9 -10 жніўня 2025 года)
Усе падзеі

9 - 10 Жнiўня 2025
З 9 па 10 жніўня 2025 г. у адным з самых маладых гарадоў Гродзеншчыны - Іўе пройдзе самае смачнае яркае «агародніннае» свята – «Іўеўскі памідор»! Летні гастрафэст у горадзе, які славіцца высокімі ўраджаямі, разнастайнасцю сартоў і якасцю таматаў, традыцыйна збірае тысячы гасцей і ўдзельнікаў і па праве лічыцца адным з самых смачных фестываляў Гродзеншчыны.
У праграме – тэатралізаванае шэсце «Памідорны бум», сімвалічная закатка першай банкі таматаў новага ўраджаю 2025 года, канцэрты прафесійных і аматарскіх калектываў, выставы-продажы таматаў, вырабаў ДПМ. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у галоўнай падзеі свята - бітве памідорамі «Іўе-дэ-Таматэйра», «Памідорным дартсе», ацаніць смак самага вялізнага памідорнага бутэрброда і страў, галоўным інгрэдыентам якіх з\'яўляецца тамат.
Час: 9-10 жніўня 2025 года