Святочны тур «Вялесава Ноч» у Бярэзінскі біясферны запаведнік

Студзень7Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень14Ліпень16Жнiвень13Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Святочны тур «Вялесава Ноч» у Бярэзінскі біясферны запаведнік

Святочны тур «Вялесава Ноч» у Бярэзінскі біясферны запаведнік

Лепель , Фэст 28 - 29 Кастрычнiка 2023

У выходныя з 28 на 29 кастрычніка 2023 года у Бярэзінскім біясферным запаведніку пройдзе міфічны святочны тур «Вялесава ноч». Гэтае свята ў славянскіх традыцыях параўноўваюць з заходнім святам Хэлоўін, менавіта ў гэтую ноч з лесу з'яўляюцца ўсе ягоныя «духі».

Вялесава Ноч – гэта ноч вялікай сілы, а таксама сямейнае свята. Лічылася, што менавіта тым часам уся жывая прырода апускаецца ў сон, зямля адпраўляецца на супакой, у якім будзе знаходзіцца, пакуль яе не абудзіць першая вясновая адліга.

Славяне верылі, што апроч нашага свету існуе яшчэ і свет духаў, злых і добрых. І ў ноч пераходу восені да зімы межы паміж светамі вытанчаюцца і духі могуць гуляць па лесе. Ахоўнікам межаў традыцыйна лічыўся бог-чарадзей Вялес, у гонар якога і названы свята.

    Падчас тура вы пройдзеце па экасцежцы «У краі міфаў», дзе вы:

  • сустрэнеце розных «духаў», якія падзеляцца з вамі тысячагадовай мудрасцю;
  • паспытаеце цудадзейных травяных адвараў пасярод лясной паляны на ўскраіне балота;
  • пагадаеце на сваю будучыню;
  • паўдзельнічаеце ў займальным міфалагічным квэсты;
  • створыце сваімі рукамі абярэг ад злых сіл.

Таксама ў рэстаране гасцінічнага комплексу «Сергуч» вас чакае тэматычная вячэра, запраўленая анімацыйна-забаўляльнай праграмай.

Месца: Лепельскі раён, п. Дамжэрыцы
Час: 28-29 кастрычніка 2023 года

    Выберыце, дзе працягнуць

    favicon

    Ekskursii.by

    browser icon

    Google Chrome