Спектакль «НЕСЦЁРКА»

Студзень7Люты13Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Спектакль «НЕСЦЁРКА»

Спектакль «НЕСЦЁРКА»

Віцебск , Спектакль 19:00 - 22:00 15-Ліпеня-2022

Камедыя «НЕСЦЕРКА» з'яўляецца візітнай карткай коласаўцаў. Паказ спектакля адбудзецца ў рамках юбілейнага сезона тэатра.

Камедыя, якая па праве лічыцца народнай, распавядае пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Сюжэт, пабудаваны паводле матываў беларускіх казак, уяўляе сабой шэраг займальных прыгод, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась кахае Насту, дачку ганчара Мацея. Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста Шкаляра Самахвальскага. На дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка. Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець, каб урэшце схіліць непахісную МАЛЬВІНУ да шлюбу дачкі з Юрасём.

Час: 15 ліпеня 2022 г. у 19:00
Месца:г. Віцебск, Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа