Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»
Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»
15 жніўня 2020 года у аграгарадке Ляскавічы Петрыкаўскага раёна пройдзе міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Госці фестывалю змогуць бліжэй пазнаёміцца з самабытнай культурай Палесся, наведаўшы горад майстроў ці аўтэнтычна адноўленыя падвор'я.
У фестывалі прымуць удзел фальклорныя калектывы і народныя ўмельцы з Украіны, Малдовы, Расіі, Прыбалтыкі, Польшчы, а таксама з Індыі і Кітая. Народныя танцы, батлейка, катанне на лодках, гонкі на чоўнах і шматлікае іншае прыемна здзівіць наведвальнікаў фестывалю.
Месца: аг. Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць
Час: 15 жніўня 2020 года
Падзеі горада Ляскавічы / Прыпяцкі нацпарк
-
15 - 16 Чэрвеня 2024падрабязней
Прыпяцкае Палессе - гэта дзіўны край нізін і раўнін, лясоў і балот, працятых шматлікімі рэкамі, рэчкамі і ручаямі, якія павольна нясуць свае воды ў Прыпяць. Нацыянальны парк «Прыпяцкі» - сапраўдная скарбніца пойменных ландшафтаў, на якіх можна ўбачыць чаргаванне шырокіх лугоў і масіваў кустоў. Парк з'яўляецца дзіўнай арніталагічнай тэрыторыяй.
Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае добра правесці час на фестывалі «Ноч барсукоў», які пройдзе 15-16 чэрвеня, 2024 года у аг. Ляскавічы.
Вас чакае:
- экалагічная лекцыя аб жыцці барсукоў;
- экскурсія;
- квест;
- пікнік ля вогнішча;
- майстар-класы
Вы зможаце пазнаць таямніцы барсуковага жыцця, прайсціся па месцах іх жыцця, адчуць значнасць гэтага маленькага звярка. Барсук - рэдкая жывёла, занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь - не выпусціце магчымасці з ёй пазнаёміцца!
Наведаць фестываль Вы можаце зручна размясціўшыся ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю», а адправіць заяўку на браніраванне можна ўжо зараз.
Месца: Петрыкаўскі раён, аг. Ляскавічы
Час: 15-16 чэрвеня, 2024 года -
09:00 - 23:00 25-Маяпадрабязней
Гастранамічны фестываль адбудзецца 125 мая 2024 года ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі», дзе кожны ахвочы зможа акунуцца на смак беларускай кухні!
Гасцей чакае дэгустацыя:
- страў нацыянальнай беларускай кухні;
- страў з дзічыны;
- страў з рыбы
Таксама госці фестывалю змогуць набыць уласную прадукцыю і павезці з сабой смачныя сувеніры!
Наведаць гастранамічны фестываль Вы можаце зручна размясціўшыся ў гасцінічным комплексе «Над Прыпяццю», а адправіць заяўку на браніраванне можна ўжо зараз.
Месца: аг. Ляскавічы, НП «Прыпяцкі»
Час: 25 мая 2024 г.