Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон»

Студзень7Люты13Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень13Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон»

Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон»

Полацк , Фэст 30 Жнiўня - 1 Верасня 2019

30 жніўня - 1 верасьня 2019 ў самым старажытным горадзе Беларусі - Полацку ў чарговы раз пройдзе свята сярэднявечнай культуры «Рубон». Ва ўсіх гасцей фестывалю з'явіцца ўнікальная магчымасць перанесціся ў Сярэднявечча, стаць сведкам сярэднявечнай бітвы, мужнасці і адвагі рыцараў, спрытнасці і майстэрства лучнікаў.

Ніводзін горад Беларусі не можа пахваліцца такой багатай гісторыяй, як горад Полацк. Таму менавіта тут, у цэнтры зараджэння духоўнасці і культуры, арганізатары фестывалю вырашылі прадэманстраваць усім гасцям наша легендарнае мінулае, каб абудзіць у душах людзей гонар, павагу і любоў да сваёй Радзімы, спадчыны, продкаў.

У праграме фестывалю чакаюцца выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, тэатралізаваныя паказы, канцэрт сярэднявечнай музыкі, танцавальныя майстар-класы, конкурсы, катанне на конях. Сваё майстэрства прадставяць рамеснікі - кавалі, ганчары, збройнікі, ткачы, ювеліры, а іх вырабы можна будзе набыць на кірмашы. Гледачы змогуць паспрабаваць стравы сярэднявечнай кухні і навучыцца пячы хлеб у глінянай печы.

Месца: г. Полацк, Віцебская вобласць, Беларусь
Час: 30 жніўня - 1 верасня 2019