Абрад «Праводзіны русалкі»
Студзень8Люты17Сакавiк14Красавiк14Май17Чэрвень14Ліпень15Жнiвень11Вераснь13Кастрычнiк10Лiстапад9Снежнь10
Абрад «Праводзіны русалкі»
Хойнікі , Народныя гулянні
11 Чэрвеня 2017
11 чэрвеня 2017 года ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна
традыцыйна пройдзе абрад «Праводзіны русалкі».
Гэтым абрадам заканчваецца русалкін тыдзень – час, калі гэтыя фальклорныя персанажы знаходзяцца на зямлі. У сёмы дзень тыдня праходзяць праводзіны русалак, лічыцца, што пасля гэтага яны не будуць турбаваць людзей цэлы год. Згодна з абраду, дзяўчаты ўбіраюцца русалкамі, апранаюць вянкі, з песнямі ідуць па вёсцы, водзяць карагоды вакол вогнішча, на якім спальваюць вянкі. Астатнія вянкі кідаюць у ваду, што сімвалізуе праводзіны русалак.
Месца: Хойніцкі раён, аг.Вялікі Бор, Гомельская вобласць
Час:11 чэрвень 2017 года