«Фестываль кветак» (13 жніўня 2017 г.)

Усе падзеі
«Фестываль кветак» (13 жніўня 2017 г.)
Шчучын, Фэст

00:00 - 13-Жнiўня-2017

«Фестываль кветак» (13 жніўня 2017 г.)

13 жніўня 2017 г. у аг. Жалудок Шчучынскага р-на адбудзецца «Фестываль кветак». Ужо традыцыйна тут збяруцца аматары і знаўцы прыгажосці, прыроды і дызайну, каб паказаць, як незвычайна можна выкарыстоўваць жывыя кветкі для добраўпарадкавання або дэкору. Галоўная ідэя Фестывалю - адраджэнне і развіццё культуры кветкаводства і ландшафтнага дызайну сельскіх тэрыторый.

Удзельнікаў фестывалю чакаюць шматлікія конкурсы:

  • на лепшыя кветкавыя кампазіцыі,
  • на лепшы касцюм,
  • на лепшыя шапкі з кветак,
  • на лепшы букет.

У праграме фестывалю:

  • майстар-класы народных рамёстваў «Ад прадзедаў да ўнукаў»,
  • выстава-кірмаш вырабаў народных умельцаў,
  • майстар-класы па фларыстыцы і ландшафтным дызайне,
  • гандаль кветкавай і сельскагаспадарчай прадукцыяй,
  • выступленні творчых калектываў,
  • танцавальная праграма.

Падчас фестывалю будуць працаваць дзіцячая і спартыўна-гульнявая пляцоўкі. Акрамя таго, прапануецца гісторыка-рамантычная прагулка «Жалудок здзяйсняе мары». Госці змогуць наведаць знакамітыя месцы пасёлка: Палацава-паркавы комплекс Святополк-Чацвярцінскіх, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, парк каменных скульптур, кветкавыя сядзібы, выставачная зала ПінхусаКрэменя.

Месца: аг. Жалудок, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць
Дата: 13 жніўня 2017 г.

Выберыце, дзе працягнуць

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome